Мы рады вітаць Вас у нашай школе тэніса Royal Cup. Сёння навучанне дзяцей і дарослых становіцца ўсё больш папулярным і модным. Прапаноў па навучанні становіцца ўсё больш, і гэта, з аднаго боку, цудоўна, але галоўная задача любой прафесійнай школы, даць высакаякасную і прафесійную падрыхтоўку любому маладому спартсмену для яго росту і будучай кар’еры. А ў тым выпадку, калі дзіця ці нават дарослы спартсмен хоча гуляць проста для сябе як аматар, то ён мае поўнае права гуляць правільна, прыгожа і з магчымасцю ўпэўнена развіваць свае навыкі. Для гэтага мы ствараем усе неабходныя ўмовы як у арганізацыйным, так і ў тэхнічным працэсах, каб усе нашы вучні і падапечныя з задавальненнем маглі займацца такім выдатным відам спорту як тэніс. Правільны і прафесійны арганізацыйны падыход з боку кіраўніцтва і трэнераў нашай школы дае магчымасць усім аматарам тэніса раскрыць гэты від спорту па-сапраўднаму маштабным і цікавым. Трэнеры Royal Cup кваліфікаваныя педагогі, якія маюць за плячыма не толькі вялікі практычны вопыт, але і спецыяльную тэнісную адукацыю. У школе тэніса Royal Cup прадугледжана адзіная сістэма ўсяго трэніровачнага працэсу. Асаблівую ўвагу майстры ўдзяляюць тэхніцы, стратэгіі і псіхалогіі тэніса. Галоўны трэнер школы Ян Драноўскі арганізоўвае, курыруе і кантралюе ўвесь трэніровачны працэс. Мы падыходзім да справы як сапраўдная еўрапейская арганізацыя, пазіцыянуючы сябе не толькі ў падрыхтоўцы будучых спартсменаў. Мы з вялікім хваляваннем і адказнасцю ставімся да таго, што першымі ў Беларусі сталі ўкараняць праграмы па навучанні і падрыхтоўцы прафесійных трэнераў, спарынгаў, трэнераў па спецыяльнай і агульнай фізічнай падрыхтоўцы, суддзяў, галоўных суддзяў, спартыўных менеджэраў і многіх іншых прафесіяў вялікай тэніснай індустрыі. Таму ў нашай школе тэніса Royal Cup, многія спартсмены змогуць не толькі набыць сапраўдныя цікавыя веды, але і атрымаць паўнавартасную і перспектыўную прафесію, зрабіўшы выдатную кар’еру. Мы рады адкрыць для Вас выдатны свет вялікага тэніса. Далучайцеся да нас!

теннис минск